Кастрычніцкі раён. Здзяйсняць пакупкі карысна!

11.03.2024

Кастрычніцкія ратавальнікі правялі Дзень бяспекі для наведвальнікаў і работнікаў крамы "Хіт"
Падчас мерапрыемства пакупнікі і прадаўцы крамы даведаліся аб сігналах грамадзянскай абароны, у прыватнасці аб сігнале "Увага ўсім!". Дзякуючы работнікам МНС вывучылі алгарытм паводзін пры працяглым гуку сірэн, пазнаёміліся з небяспечнымі рэчывамі, якія абарочваюцца і захоўваюцца на прадпрыемствах раёна, даведаліся аб першасных сродках індывідуальнай абароны пры іх уцечцы.
Не абышлі бокам і пытанні пажарнай бяспекі: паўтарылі знакі эвакуацыі, вызначылі, як і дзе ўсталёўваць пажарны апавяшчальнік, і як правільна выкарыстоўваць вогнетушыцель. Удзельнікам нагадалі асноўныя правілы асабістай бяспекі ў побыце і ў грамадскіх месцах, засяродзілі ўвагу на паводзінах пры вялікай колькасці людзей у надзвычайнай сітуацыі, прагаварылі нумары тэлефонаў экстраных службаў і алгарытм выкліку ратавальнікаў.
Па выніках мерапрыемства работнікі і наведвальнікі гандлёвай залы атрымалі ад ратавальнікаў не толькі карысныя веды, але буклеты і брашуры з карыснай інфармацыяй.

поделиться в: