Кастрычніцкi раён. Экскурсіі ў пажарныя часткi

01.04.2025

Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць экскурсіі для дзяцей з устаноў адукацыі раёна.

У пачатку экскурсій у гульнявой форме навучэнцы школ і выхаванцы дзіцячых садоў разам з інспектарам МНС паўтараюць правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы, успамінаюць нумары тэлефонаў экстраных службаў і як правільна выклікаць ратавальнікаў у выпадку пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

Далей для дзетак праходзіць экскурсія, падчас якой работнікі МНС праводзяць гасцей па памяшканнях пажарнай часці, расказваюць аб тэхніцы, якая стаіць у баявым разліку падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, паказваюць аварыйна-выратавальнае абсталяванне і дазваляюць пасядзець у пажарнай машыне.

Завяршаецца сустрэча карыснымі падарункамі ад ратавальнікаў, сумеснымі фатаграфіямі на памяць і шчырымі словамі падзякі ад дарослых і дзяцей у адрас пажарных.

 

поделиться в: