Кастрычніцкі раён. Аб бяспецы ў працоўных калектывах

23.06.2025

Ратавальнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі ўстаноў і арганізацый раёна, асвятляючы важныя аспекты па тэме бяспекі на працоўных месцах і ў побыце.

Падчас гутарак работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях даводзяць прысутным аператыўную абстаноўку аб колькасці пажараў і надзвычайных сітуацый, выратаваных і загінуўшых з пачатку 2025 года. Ратавальнікі нагадваюць асноўныя правілы бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання, расказваюць аб важнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, падрабязна асвятляюць дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару на рабочым месцы і ў быце, а таксама алгарытм выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.

У завяршэнні гутарак ратавальнікі заклікаюць выконваць асноўныя правілы бяспечных паводзін у вясенне-летні перыяд, у прыватнасці паблізу ад вадаёмаў, пры навядзенні парадку на дачных участках, а таксама аб небяспецы пакідання дзяцей адных без нагляду дарослых.

поделиться в: