У рамках закрыцця першай змены прышкольнага лагера і пад эгідай рэспубліканскай акцыі «Бяспечныя канікулы» Кастрычніцкія ратавальнікі сумесна з прадстаўніком прадпрыемства «Брандмайстар» Надзеяй Красоўскай правялі займальную квэст-гульню «Эстафета бяспекі.
На тэрыторыі гімназіі для школьнікаў арганізатары падрыхтавалі сем тэматычных лакацый, дзе дзеці спаборнічалі не толькі ў ведах асноў бяспекі, але і ў спрыце і ўменні працаваць у камандзе. Шэсць каманд-атрадаў самааддана змагаліся за перамогу, праходзячы розныя выпрабаванні, аднак не гледзячы на ўпартую барацьбу, каманды так і не выявілі пераможцу - усе ўдзельнікі аказаліся раўнасільнымі, і ў выніку перамагло сяброўства.
Падчас гульні ўдзельнікі праявілі спрыт і кемлівасць, паказалі свае веды і ўменні, а таксама адчулі камандны дух. У выніку ніхто не застаўся без падарунка: акрамя яркіх уражанняў, маляўнічых фатаграфій і новых ведаў, удзельнікі атрымалі ў падарункі ад МНС і УП "Брандмайстар".