Кастрычніцкі раён. Бяспечныя канікулы з ратавальнікамі

27.06.2025

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі "Бяспечныя канікулы" работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць мерапрыемствы па бяспецы жыццядзейнасці ў прышкольных лагерах.

Летнія канікулы – гэта выдатная магчымасць для адпачынку ад школьных будняў. Але нават і тым часам не варта забываць аб правілах бяспекі.

У пачатку мерапрыемстваў хлопцы разам і работнікамі МНС паўтараюць правілы бяспечных паводзін у летні перыяд. Далей з дапамогай інтэлектуальнай віктарыны «Свая гульня» дзеткі адгадваюць загадкі, адказваюць на каверзныя пытанні віктарыны, вывучаюць знакі бяспекі на вадаёмах, а таксама паўтараюць тэлефоны экстраных службаў. Для замацавання атрыманых ведаў дзецям дэманструюць мультфільм МНС «Спецатрад 112».

Напрыканцы сустрэч хлопцы дзякуюць ратавальнікам за пазнавальнае мерапрыемства і абяцаюць выконваць правілы бяспекі.

поделиться в: