Пад эгідай рэспубліканскай акцыі "Бяспечныя канікулы" Кастрычніцкія ратавальнікі зазірнулі ў госці да выхаванцаў дзіцячага сада №131.
Разам з інспектарам малыя паўтарылі нумары службы выратавання "101" і "112", правілы паводзін у выпадку ўзнікнення пажару і дзеяння пры іншых надзвычайных сітуацыях, вызначылі небяспечныя месцы і прадметы ў кватэры і даведаліся з чым можна гуляць, а з чым не варта.
Але цэнтрам увагі малышоў стала сапраўдная пажарная машына. Дзеці пазнаёміліся з абсталяваннем спецыяльнага аўтамабіля, даведаліся якія інструменты для якіх выратавальных работ прызначаны, змаглі не толькі пакратаць, але і прымяраць баявое адзенне і каску ратавальніка.
Далей выхаванцы змаглі патрэніраваць сваю трапнасць у збіванні мяча пры дапамозе ствала высокага ціску, пасядзець у кабіне аўтацыстэрны, і, вядома ж, спытаць аб усім на свеце сапраўднага пажарнага.
Мерапрыемства падарыла малым і дарослым не толькі карысныя веды, але і яркія эмоцыі і зарад энергіі на лета.