Кастрычніцкі раён. Прафілактычныя мерапрыемствы з насельніцтвам

28.07.2025

Кастрычніцкія ратавальнікі працягваюць прафілактычную працу з жыхарамі раёна.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечныя канікулы» радстаўнікі выратавальнага ведамства рэгулярна праводзяць сустрэчы з жыхарамі для давядзення актуальнай інфармацыі і абмеркавання надзённых пытанняў бяспекі жыццядзейнасці.

У ходзе сустрэч работнікі раённага аддзела па НС нагадваюць грамадзянам аб асноўных прычынах узнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, даводзяць абстаноўку па пажарах і здарэннях на вадаёмах у раёне, горадзе і ў цэлым па рэспубліцы.

Усім прысутным ратавальнікі рэкамендуюць устанавіць у сябе ў кватэрах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку пажару апавясціць не толькі пражываючых, але і суседзяў. Гараджанам нагадваюць правілы паводзін пры ўзнікненні пажару, алгарытм выкліку ратавальнікаў і нумары тэлефонаў экстранных службаў горада, а ў якасці падказкі пажарнікі раздаюць яркія тэматычныя буклеты.

Сустрэчы з насельніцтвам праходзяць у фармаце адкрытага дыялога, дзе жыхары могуць пагутарыць непасрэдна з прадстаўнікамі выратавальнага ведамства, задаць ім хвалюючыя пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.

поделиться в: