У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспечныя канікулы" ратавальнікі Кастрычніцкага раёна наведалі выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 97.
У пачатку мерапрыемства малышы разам з інспектарам МНС паўтарылі правілы бяспечных паводзін у летні перыяд, у прыватнасці пры знаходжанні ля вадаёмаў, вызначылі небяспечныя месцы і прадметы ў кватэры, даведаліся, з чым можна і нельга гуляць, і замацавалі нумары тэлефонаў экстраных службаў.
Але цэнтрам увагі малышоў стала сапраўдная пажарная машына. Дзеці пазнаёміліся з абсталяваннем спецмашыны, даведаліся, якія інструменты прызначаны для выратавальных работ, і змаглі не толькі пакратаць, але і прымерыць баявую форму і шлем ратавальніка. Усе ахвочыя змаглі адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі, пасядзеўшы ў кабіне аўтацыстэрны.
Мерапрыемства падарыла дзецям і дарослым не толькі карысныя веды, але і яркія эмоцыі і зарад энергіі на цэлы дзень.
