Кастрычніцкі раён. Асвяжылі веды ў галіне бяспекі

28.08.2025

У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспечныя канікулы" работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства па бяспецы для дзяцей і іх бацькоў у гандлёвым цэнтры "Карона" па вул. Каржанеўскага.

Работнікі МНС прапанавалі наведвальнікам гандлёвага цэнтра асвяжыць веды ў галіне бяспекі і, тым самым, падрыхтавацца да новага навучальнага года. Хлапчукі і дзяўчынкі разам з інспектарам успомнілі нумары тэлефонаў экстраных службаў і алгарытм выкліку ратавальнікаў, а для замацавання атрыманых ведаў прайшлі падрыхтаваныя тэматычныя заданні па бяспецы. Дарослыя таксама не засталіся без удзелу і праверылі свае веды ў гульні "Веру - не веру".

Школьнікі атрымалі яркія ўспаміны і памятныя падарункі ад ратавальнікаў, а бацькі - шпаргалкі для навучання сваіх дзяцей культуры бяспекі.

поделиться в: