У Кастрычніцкім раёне работнікі МНС сустрэліся з навучэнцамі i педагогамi Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўніверсітэта iмя М.Танка.
Падчас сустрэчы работнікі МНС яшчэ раз нагадалі з-за чаго могуць адбыцца пажары і як іх пазбегнуць, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый, распавядалі пра важнасць ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і іх правільным абслугоўванні, праверылі веды ў студэнтаў аб правілах карыстання вогнетушыцелем.
Таксама прысутным нагадалі абавязковыя патрабаванні для правядзення бяспечнай эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення пажару ў будынку інтэрната ці навучальнага корпуса, навучылі правільна чытаць знакі эвакуацыі і пажарнай бяспекі.
Сустрэчы працягваюцца. Бо галоўнае - гэта забяспечыць высокі ўзровень ведаў у галіне пажарнай бяспекі і сфарміраваць у падрастаючага пакалення культуру бяспечных паводзін у любых абставінах!
