Кастрычніцкі раён. Цэнтр збірае сяброў!

10.09.2025

На адкрытай пляцоўцы Мінскага дзяржаўнага турысцка-экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі прайшло гарадское свята "Цэнтр збірае сяброў".

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённага аддзела міліцыі. Для рабят працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі: "Турысцкая песня", "Гітара", "Экадызайн", "Экалагічны тэатр", "Вайлакаляванне", "Юны экскурсавод", астраўкі бяспекі ад ратавальнікаў і міліцыі.

Спаборніцтвы былі арганізаваны ў выглядзе квэста, дзе дзеці з розных школ горада, аб'яднаўшыся ў каманды, праходзілі станцыі па маршрутных лістах. Адной з самых відовішчных, на думку ўдзельнікаў, была "Бяспечная зона" ад работнікаў МНС, дзе школьнікі дэманстравалі свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, знаёміліся з тэхнікай і абсталяваннем ратавальнікаў, праяўлялі спрыт і трапнасць у гульні " Трапны стрэлак".

Пасля праходжання ўсіх заданняў каманды-пераможцы атрымалі ад арганізатараў не толькі яркія эмоцыі і сонечны настрой, але і салодкія прызы.

поделиться в: