Кастрычніцкі раён. Прафілактычныя рэйды каля вадаёма

12.09.2025

Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі Кастрычніцкай раённай арганізацыі АСВОД і ўчастковымі інспектарамі міліцыі Кастрычніцкага РУУС праводзяць сумесныя рэйды па месцах адпачынку грамадзян ля вадаёма.

Набярэжная ракі Лошыца - адно з любімых месцаў адпачынку жыхароў Кастрычніцкага раёна сталіцы. У мэтах навучання насельніцтва правілам бяспечных паводзін, а таксама несанкцыянаванага распівання алкагольных напояў у парку «Курасоўшчына» работнікі МНС, міліцыі і АСВОД пастаянна праводзяць сумесныя прафілактычныя мерапрыемствы каля вадаёмаў.

Прадстаўнікі наглядных органаў расказваюць адпачывальнікам аб правілах паводзін на тэрыторыі парку, нагадваюць аб няўхільным выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні мангалаў, аб забароне знаходжання дзяцей ля вадаёмаў без нагляду бацькоў, а таксама папярэджваюць аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні. У завяршэнні гутарак уручаюць карысныя памяткі па бяспецы.

поделиться в: