Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па НС сумесна з супрацоўнікамі раённага аддзела міліцыі прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным Дню горада.
У гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна» ў парку «Курасоўшчына» прайшло традыцыйнае раённае свята «Мой Мінск — мая сталіца!».
Ратавальнікі і міліцыянеры падрыхтавалі для жыхароў раёна «астраўкі бяспекі», на якіх можна было даведацца ўсё пра бяспеку. Дарослыя і дзеці з задавальненнем бралі ўдзел у конкурсах і віктарынах, вырашалі рэбусы і галаваломкі. Усе жадаючыя з цікавасцю знаёміліся са спецыяльнай тэхнікай і абсталяваннем экстраных службаў, а таксама прымяралі баявое адзенне пажарных і супрацоўнікаў міліцыі.
У гэты дзень ніхто не застаўся без увагі і падарункаў, а самае галоўнае, госці папоўнілі свой багаж ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці.
