У Кастрычніцкім раёне напярэдадні Адзінага дня бяспекі работнікі раённага аддзела па НС сустрэліся са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Падчас сустрэч прадстаўнікі МНС у чарговы раз нагадалі моладзі аб прычынах узнікнення пажараў і спосабах іх прадухілення, аб правілах паводзін пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, аб асноўных правілах бяспечнай эвакуацыі, звярнулі ўвагу на знакі пажарнай бяспекі, а таксама праверылі веды студэнтаў па правілах карыстання вогнетушыцелем, практычна адпрацавалі яго прымяненне.
Галоўная мэта такіх сустрэч - забяспечыць высокі ўзровень ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці і сфарміраваць у моладзі культуру бяспечных паводзін у любых жыццёвых сітуацыях.
