Кастрычніцкі раён. З клопатам да пажылых грамадзян

16.10.2025

У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку!» ратавальнікі Кастрычніцкага раёна сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і прадстаўнікамі камунальных службаў аказваюць неабходную дапамогу пажылым грамадзянам раёна.

Асноўная мэта падобных мерапрыемстваў - аказанне дапамогі грамадзянам, якія ў сілу старэчага ўзросту або іншых асаблівасцяў не могуць самастойна прывесці свой дом у парадак, у тым ліку і з пункту гледжання пажарнай бяспекі. Часцяком пажылыя людзі пражываюць адны і для іх вельмі важная не толькі фізічная дапамога, але і ўвага. Ратавальнікі і памочнікі з сярэдняй школы нумар 168 аказалі дапамогу ва ўборцы кватэр, а камунальнікі дапамаглі з устаноўкай аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, прапанаваныя Мінскім аддзяленнем Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.

Госці з МНС нагадалі гаспадарам асноўныя правілы бяспекі, расказалі, па якіх прычынах часцей за ўсё адбываюцца пажары і як сябе засцерагчы ад розных надзвычайных сітуацый, на развітанне падарылі буклеты з карыснай інфармацыяй.

поделиться в: