У мэтах навучання і фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці работнікі сектара прапаганды Кастрычніцкага аддзела па надзвычайных сітуацыях раёна сустрэліся з выхаванцамі дзіцячага сада №490.
У пачатку мерапрыемства разам з інспектарам МНС хлапчукі і дзяўчынкі даведаліся, што ж такое «Служба МНС», якія небяспекі могуць з імі адбыцца і як у далейшым не дапусціць надзвычайных сітуацый.
Далей з дапамогай навучальных плакатаў малыя даведаліся, наколькі небяспечная гульня з запалкамі, чаму нельга ўключаць электрапрыборы без дазволу дарослых, а таксама ў якіх выпадках агонь можа стаць нашым сябрам, а ў якіх - ворагам. Замацаваць атрыманыя тэарэтычныя веды на практыцы дапамагла гульня «Выклічы ратавальнікаў», дзе малыя з задавальненнем паўтаралі, што неабходна паведаміць дыспетчару МНС па нумарах «101» ці «112», калі здарыўся пажар. Пры дапамозе гульні «Топ-хлоп» дашкаляты ўмела і хутка адказвалі на пытанні працаўніка службы выратавання і вызначалі, ці з'яўляецца зададзенае дзеянне «небяспечным» ці «бяспечным».
Пасля завяршэння прафілактычнага мерапрыемства дзеткі атрымалі ў падарунак ад ратавальнікаў маляўнічыя налепкі з героямі мультфільма МНС «Спецатрад 112».
