У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць выступленні ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
У ходзе сустрэч работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па НС даводзяць працоўным аператыўную абстаноўку па пажарах у рэспубліцы, горадзе і раёне, расказваюць аб асноўных правілах бяспечных паводзін на рабочым месцы і ў быце, найбольш частых прычынах узнікнення пажараў і аб першасных дзеяннях у выпадку выяўлення прыкмет загарання і задымлення. Ратавальнікі зважаюць і на выпадкі пажараў, якія адбыліся з прычыны неасцярожнасці пры курэнні, нагадваюць патрабаванні па эксплуатацыі печаў, бытавых катлоў, электрычных абагравальнікаў і іншых электрапрыбораў. Госці надаюць асаблівую ўвагу неабходнасці абсталявання жылля аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, падтрыманні іх у спраўным стане.
У завяршэнні кожнай сустрэчы прадстаўнікі выратавальнага ведамства адказваюць на актуальныя пытанні прысутных і заклікаюць кожнага самастойна паклапаціцца аб сваёй бяспецы, прывёўшы сваё жыллё і працоўнае месца ў пажарабяспечны стан.
