Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць нагадваць правілы бяспекі самым маленькім жыхарам раёна.
Маляняты ў гульнявой форме разам з ратавальнікамі вывучылі правілы бяспечных паводзін дома, успомнілі як дзейнічаць, калі ў кватэры здарыўся пажар, вывучылі крокі выратавання. Разам з работнікамі раённага аддзела па НС паўтарылі нумары тэлефонаў экстранных службаў, навучыліся правільна выклікаць ратавальнікаў і іншыя службы горада, паўтарылі, што трэба гаварыць дыспетчару пры званку. Таксама засвоілі, да якіх жудасных наступстваў можа прывесці гульня з запалкамі і няправільнае выкарыстанне электрычных прыбораў, а атрыманыя веды замацавалі з дапамогай загадак і гульняў.
Нягледзячы на юны ўзрост, малышы даволі хутка, а самае галоўнае - правільна адказалі на пытанні ратавальнікаў. Напрыканцы сустрэчы дзятва атрымала бяспечныя падарункі ад работнікаў МНС, якія дазволяць ім дома, разам з бацькамі, паўтараць правілы бяспекі.
