У Кастрычніцкім раёне прайшло тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае бяспецы ў вясенне-летні перыяд.
Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі тэматычнае мерапрыемства па бяспецы для жыхароў раёна ў парку «Курасоўшчына».
Для прысутных працавалі пункты актывацыі МНС, на кожнай з якіх дзеці і дарослыя маглі даведацца аб рабоце ратавальнікаў, іх абсталяванні і тэхніцы, а таксама атрымаць карысныя веды, удзельнічаючы ў інтэлектуальных гульнях: «Знайдзі пару», «Крыжыкі-нулікі», «Небяспекі ў кватэры», «Небяспечныя і бяспечныя прадметы» і многае іншае.
Госці мерапрыемства маглі прымерыць баявое адзенне ратавальніка і маску са сціснутым паветрам. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікаў службовы аўтамабіль, абсталяваны светлавой і гукавой сігналізацыяй.
Мерапрыемства было пазнавальным і цікавым. Ратавальнікі яшчэ раз нагадалі бацькам і дзецям аб неабходнасці захавання правілаў бяспечных паводзін.
