У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечныя канікулы» работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з выхаванцамі дзіцячых садоў раёна.
З мэтай навучання і фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ратавальнікі прыйшлі ў госці да малых і ў гульнявой форме расказалі малышам пра небяспекі, якія могуць падцікоўваць іх у паўсядзённым жыцці.
Разам з работнікамі МНС хлапчукі і дзяўчынкі даведаліся, якія небяспекі могуць падцікоўваць іх у летні перыяд, паўтарылі тэлефоны экстраных службаў, даведаліся, наколькі небяспечна гуляць з запалкамі і ў якіх выпадках агонь можа стаць нашым сябрам, а ў якіх - ворагам. Далей малыя на практыцы замацавалі атрыманыя веды і патрэніраваліся правільна выбірацца з задымленага памяшкання. Нягледзячы на юны ўзрост, дзеці дастаткова шустрыя, а галоўнае, правільна адказвалі на пытанні ратавальнікаў.
У завяршэнні прафілактычных мерапрыемстваў дзеткі атрымалі ў падарунак маляўнічыя падарункі ад МНС.
