Кастрычніцкі раён. Канікулы з ратавальнікамі

08.06.2026

Дзеці з іх прышкольных лагераў наведваюць пажарныя аварыйна-выратавальныя часці Кастрычніцкага раёна сталіцы.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечныя канікулы» Кастрычніцкія ратавальнікі арганізуюць і праводзяць пазнавальныя экскурсіі для дзяцей і педагогаў. Госці з задавальненнем знаёмяцца з жыццём вогнеборцаў, якое як правіла не бачная староннім абывацелям.

Вогнеборцы паказваюць школьнікам, як і дзе бавяць час на дзяжурных сутках - дзе трэніруюцца, дзе займаюцца тэорыяй, дзе адпачываюць, яны з задавальненнем адказваюць на ўсе пытанні хлопчыкаў і дзяўчынак, бо магчыма нехта з іх у будучыні захоча сваё жыццё звязаць з менавіта МНС. Але самае цікавае для дзяцей, вядома ж, тэхніка і рыштунак ратавальнікаў, якія да таго ж можна памацаць, прымерыць і нават паспрабаваць у рабоце.

Даведаўшыся пра «мэту» такой складанай і небяспечнай прафесіі, хлопцы абяцаюць ратавальнікам, што яны абавязкова будуць выконваць усе правілы і правядуць лета ў бяспецы.

поделиться в: