Кастрычніцкі раён. Мерапрыемствы ў прышкольных лагерах

22.06.2026

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Бяспечныя канікулы» работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць мерапрыемствы па бяспецы жыццядзейнасці ў прышкольных лагерах.

Наступіла лета. Для школьнікаў гэты час канікулаў, час адпачынку, цеплыні і радасці. І для таго, каб канікулы прайшлі бяспечна, работнікі МНС наведваюць прышкольна-аздараўленчыя лагеры і нагадваюць дзецям правілы бяспечных паводзін.

Разам і інспектарамі МНС хлопцы паўтараюць правілы паводзін на вадаёмах, вывучаюць знакі бяспекі, адказваюць на пытанні віктарыны, а таксама ўзгадваюць тэлефоны экстранных службаў. Для замацавання атрыманых ведаў дзецям дэманструюць навучальныя відэаролікі ад МНС

Напрыканцы сустрэч хлопчыкі і дзяўчынкі дзякуюць ратавальнікам за пазнавальнае мерапрыемства і абяцаюць выконваць правілы бяспекі, у сваю чаргу работнікі МНС запрашаюць навучэнцаў у госці на экскурсію ў пажарныя часткі раёна.

поделиться в: