Кастрычніцкі раён. Аб бяспецы ў паўсядзённым жыцці і на працоўным месцы

01.07.2026

Ратавальнікі Кастрычніцкага раённага ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя гутаркі з працоўнымі брыгадамі ўстаноў і арганізацый раёна, закранаючы важныя аспекты бяспекі ў паўсядзённым жыцці і на працоўным месцы.

У ходзе гутарак супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях інфармуюць прысутных аб аператыўнай сітуацыі, колькасці пажараў і надзвычайных сітуацый, выратаваных і загінуўшых у краіне з пачатку 2026 года. Ратавальнікі нагадваюць аб асноўных правілах бяспекі пры рабоце з электраабсталяваннем, расказваюць аб важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых памяшканнях, падрабязна апісваюць дзеянні ў выпадку пажару на рабочым месцы і дома, а таксама алгарытм прымянення асноўных вогнетушыльных рэчываў.

У канцы гутарак ратавальнікі заклікаюць да выканання асноўных правіл бяспечных паводзін у летні перыяд, у прыватнасці, паблізу вадаёмаў, пры падтрыманні парадку на дачных участках, а таксама аб небяспецы пакідаць дзяцей адных без нагляду дарослых.

поделиться в: