Кастрычніцкі раён. Правядзі час з карысцю

08.04.2024

Кастрычніцкія ратавальнікі карысна правялі час з маленькімі наведвальнікамі дзіцячага пакоя на чыгуначным вакзале станцыі «Мінск-Пасажырскі».
Чым заняць дзіця ў чаканні свайго цягніка? Напэўна з такім пытаннем сутыкаліся многія бацькі, якія вандруюць. Вырашыць гэтую складаную задачу перавозчыкам крэатыўна і карысна дапамаглі Кастрычніцкія вогнеборцы - сумеснымі намаганнямі чыгуначнікаў і ратавальнікаў функцыянуе тэматычны дзіцячы пакой. Акрамя таго, што пакой напоўнены рознымі гульнямі, размалёўкамі і літаратурай па бяспецы, транслююцца мультфільмы МНС, дык яшчэ і работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыходзяць, каб пагуляць і пазаймацца з дзеткамі і іх бацькамі.
Праз гульню маленькія мінчане і госці сталіцы запамінаюць асноўныя правілы бяспечных паводзін і парадак дзеянняў, калі ўсё ж няштатная сітуацыя адбылася; вывучаюць нумары тэлефонаў экстраных службаў і алгарытм іх выкліку. У памяці ўдзельнікаў застаюцца неабходныя веды і яркія ўражанні не толькі ад гульні, але і ад удзельнікаў - работнікаў МНС.

поделиться в: